26 студзеня кліенты «Райфайзэнбанка», якія ўзялі іпатэчныя крэдыты ў валюце, прыйшлі браць штурмам офіс установы ў Маскве. Грукаючы апалонікамі па рондалях, яны патрабавалі паклікаць кіраўніцтва банка.

tvrain.ru

tvrain.ru

Тыя, хто раней атрымаў крэдыт на куплю кватэры ў далярах, цяпер патрабуюць магчымасці расплаціцца не па цяперашнім курсе, а па стаўцы — 40 рублёў. Аднак у кіраўніцтве крэдытнай арганізацыі на гэты крок не гатовыя: там прапаноўваюць альбо адтэрміноўку выплат, альбо перадачы кватэр для пагашэння доўгу.

Сапраўднай гераіняй сюжэту стала жанчына ў норкавым футры, якая паскардзілася на цяжкія жыццёвыя ўмовы.

«Людзі, мы Украіну не пацягнем. Давайце вернем гэты Крым!» — са слязамі на вачах заявіла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?