Еўрапейскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША (EUCOM) апублікавала перапрацаваную стратэгію, у якой першым з шасці прыярытэтаў з'яўляецца «стрымліванне агрэсіі Расіі».
Таксама на бліжэйшыя тры-пяць год EUCOM будзе канцэнтравацца на паляпшэнні ўзаемадзеяння з партнёрамі па НАТА, захаванні стратэгічных партнёрстваў ЗША, барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі, падтрыманні баяздольнасці, адсочванні сітуацыі з мігрантамі.
Пра гэта паведаміў камандуючы EUCOM генерал Філіп Брыдлаў.
НАТА з 2014 года, калі РФ акупавала Крым, спыніла супрацоўніцтва з Расіяй. Еўрапейскія сябры арганізацыі значна актывізавалі дзейнасць па абароне кантынента ад расейскай пагрозы і вывучаюць урокі вайны на Данбасе.