У час візіту ў ЗША і Канаду старшыня гродзенскага гарвыканкама прадстаўляе Гродна і рэгіён, а таксама прадпрыемствы, што ў іх працуюць, паведамляе сайт гродзенскага гарвыканкама.

Візіт у Сакрамэнта адбыўся 22 студзеня. Пасля выходных, 25 студзеня дэлегацыя наведала Лос-Анджэлес. Тут Беларусь і яе інвестыцыйны клімат прэзентаваў кіраўнік упраўлення Амерыкі беларускага МЗС Алег Краўчанка.

26 студзеня беларусы наведалі канадскі Ванкувер. Там яны ўзялі ўдзел у круглым стале па тэме «Перавагі супрацоўніцтва ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» разам з дыпламатамі Расіі, Казахстана, Беларусі, прадстаўнікамі ураду Брытанскай Калумбіі і мясцовымі бізнесменамі.

У складзе беларускай дэлегацыі ў ЗША: генеральныя дырэктары «Малочнага міру» і Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода, рэктар ГрДУ, дырэктары Гроднаграмадзянпраекта і Гроднажылбуда і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?