«Цмокі-Мінск» нанеслі паражэнне аўстрыйскаму «Гюсінгу» ў гасцявой сустрэчы асноўнага раўнду баскетбольнага Кубка ФІБА - 89:88.

Перамогу «драконам» прынёс дакладны трохачковы кідок Энтані Хіліарда за 16 секунд да канца паядынку.

Група V: Варэзе - 9, АЕК - 8, Цмокі - 7, Гюсінг - 6.

Заключны матч групавога раўнду «Цмокі» правядуць 3 лютага на «Мінск-Арэне» супраць кіпрскага АЕКа. Перамога гарантуе выхад у наступны раўнд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0