Белстат апублікаваў дадзеныя аб дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне на пачатак 2016 года.

Паводле папярэдніх падлікаў, колькасць насельніцтва Беларусі дасягнула 9 498 700 чалавек. За год лічба вырасла на 17873 чалавекі.

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Калі тэндэнцыя захаваецца, то ўжо па выніках студзеня колькасць насельніцтва перавысіць 9,5 мільёна чалавек. Апошні раз такая лічба фіксавалася ў 2010 годзе. Максімальная ж колькасць беларусаў жыла ў 1994 годзе. Тады, у год прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, насельніцтва складала 10,24 мільёна чалавек.

За кошт чаго адбываецца цяперашняе павялічэнне? Перадусім за кошт мігрантаў. Міграцыйны прырост склаў 18 494 чалавек. Едуць пераважна з Украіны, Расіі і Казахстана.

Але істотна скараціліся і натуральныя страты — да 620 чалавек. За 2015 год у Беларусі нарадзіліся рэкордныя 119 509 дзяцей. Колькасць памерлых пры гэтым склала 120.130 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?