Аляксандр Лукашэнка сёння на калегіі МУС пакрытыкаваў Дзяржаўтаінспекцыю за непатрэбнае наватарства і папярэдзіў аб праверках на прадмет выяўлення патэнцыяльных хабарнікаў.

«Грамадскасць відавочна негатыўна ацэньвае асобныя новаўвядзенні. У прыватнасці, беспадстаўнае перагароджванне аўтадарог знакамі рамонту для правядзення пад гэтым выглядам нейкіх праверак», — адзначыў ён.

«Стварылі затор, людзі незадаволеныя. Знайдзіце іншыя метады. Не стварайце лішніх праблем», — пракаментаваў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што работнікі Дзяржаўтаінспекцыі штодзень па абавязку службы кантактуюць з грамадзянамі і ў многім па іх рабоце мяркуюць аб рабоце праваахоўных органаў у цэлым. Таму маральнае аблічча і непадкупнасць ДАІ не павінны выклікаць сумненняў.

Ён падкрэсліў, што не лічыць правакаваннем, калі работніка Дзяржаўтаінспекцыі наўмысна правяраюць на прадмет гатоўнасці браць хабар. «Ніякага правакавання. Гэта мы будзем рабіць. Не бярэш — не бяры наогул. Асобныя гэтыя факты мы павінны выкараніць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?