Гэта вынікае з заяваў Аляксандра Лукашэнкі на калегіі МУС па выніках працы органаў унутраных спраў за 2015 год.
У ліку іншага гаворка ідзе пра будаўніцтва так званых перахопліваючых стаянак паблізу МКАД, дзе людзі, якія жывуць у прыгарадах, і госці сталіцы змогуць пакінуць аўто і перасесці на метро ці іншы грамадскі транспарт. «Мы актывізуем мінскія ўлады. У іх ёсць гэты план», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, будаўніцтва дадатковых парковак у Мінску трохі затармазілася па прычыне недахопу фінансавання, аднак гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі. «Месцаў хапае. Мы на гэта не пашкадуем зямлі. Таму што гэта вырасла ў праблему», — адзначыў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што па колькасці асабістага аўтатранспарту Мінск ужо блізкі да лімітавага ўзроўню, асабліва з улікам нядаўняй пакупніцкай актыўнасці грамадзян.
«Напэўна, мы ўжо да нейкай мяжы ў Мінску прыйшлі. І мы бачым ужо гэтую праблему (з недахопам парковачных месцаў як маштабную. Яе, вядома, трэба вырашаць. І не толькі ў Мінску», — даручыў беларускі лідар.