Расійскі знішчальнік Су-27 праляцеў за шэсць метраў ад амерыканскага самалёта-разведчыка RC-135U. Пра гэта паведамляе The Washington Free Beacon са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам.

Як заявіла Fox News прадстаўнік Мінабароны ЗША Мішэль Балданза, манеўр расійскага самалёта быў «небяспечным і непрафесійным». Па словах аднаго з суразмоўцаў The Washington Free Beacon, у выніку інцыдэнту была парушаная кіравальнасць RC-135U.

Прадстаўнікі расійскіх уладаў пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?