Спецыялісты, што распрацоўваюць вакцыну ад віруса Зіка, заяўляюць, што яна можа быць гатовая да канца гэтага года, гэта значыць значна раней тэрмінаў.

Як паведамілі прадстаўнікі фармацэўтычнай кампаніі Inovio Pharmaceuticals, вакцына ўжо выпрабоўвалася на небуйных жывёлах, цяпер яе плануецца пратэставаць на прыматах, а ў другой палове года пачаць выпрабаванні на людзях.

Тым часам прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф заклікала насельніцтва краіны з'яднацца ў барацьбе з вірусам.

Вірус Зіка, які атрымаў шырокае распаўсюджванне ў Лацінскай Амерыцы, быў адкрыты ў 1947 годзе ва Уругваі. Цяперашнюю ўспышку захворвання навукоўцы называюць найбуйнейшай у гісторыі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад трох да чатырох мільёнаў чалавек могуць быць інфікававаны ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?