Супрацоўнікі метрапалітэна мантуюць інфармацыйны стэнд на станцыі «Уручча».

На новыя схемы дададзеныя ключавыя аб'екты — мікрараёны, гарадская чыгунка, асноўныя лініі наземнага транспарту, прылеглыя да метро, па якіх можна даехаць да мікрараёнаў. Іх ўмоўныя абазначэнні таксама нанесеныя на схему. Цяпер пасажыр бачыць, з якой станцыі з якімі перасадкамі можна дабрацца ў цэнтр, мікрараёны, на вакзалы. Па-другое, зменены дызайн, структураваныя колеры, а замест вертыкальных назваў станцый, нязручных для чытання, зрабілі надпісы пад кутом 45°.

Таксама на схемы нанесеная і іншая важная інфармацыя: аб'екты сэрвісу, электронныя спасылкі на расклад руху транспарту, рэжым працы і тэлефоны розных службаў метро. Размяшчэнне схем дыктуецца рэальным ці прагназаваным патокам пасажыраў, — тлумачаць у БАЭС.

На новых схемах метрапалітэна таксама з'явяцца і абазначэнні выхадаў з метро, каб мінакі не блыталіся, да якога выхаду трэба ісці.


Поўная версія абноўленай схемы мінскага метро.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?