Былы намеснік генпракурора Аляксандр Архіпаў быў асуджаны на 6 гадоў зняволення за атрыманне хабару, але цяпер прызначаны кіраўніком калгаса пад Мінскам. У інтэрв'ю «Народнай волі» ён расказаў падрабязнасці вызвалення.

 «Гэта было рашэнне кіраўніка дзяржавы. Але, як я зразумеў, першапачаткова да прэзідэнта звярнуліся дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Адна з дэпутатаў сказала: маўляў, а чаму б не выкарыстаць рэсурс людзей, якія кіравалі прадпрыемствамі, працавалі на карысць радзіме, але ў нейкі момант аступіліся. Замест таго, каб праядаць грошы падаткаплацельшчыкаў у калоніях і лайдачыць, няхай ідуць працаваць! Кіраўнік дзяржавы даручыць падрыхтаваць спіс такіх людзей. Мяне пра гэта ніхто не пытаўся», — заявіў Аляксандр Архіпаў. Пры гэтым ён удакладніў, што звяртаўся з прашэннем аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?