Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч у інтэрв'ю, якое размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Фактычна закон прадугледжвае ўрэгуляванне шэрагу пытанняў, у той ці іншай форме якія ўзнікалі на практыцы. У прыватнасці, змены ў Крымінальны кодэкс прадугледжваюць зніжэнне з 16 да 14 гадоў ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі (арт.212 КК) і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт.415 КК). Гэта абумоўлена ростам ліку такіх злачынстваў, учыненых непаўналетнімі», — сказаў Валерый Міцкевіч.

Намеснік кіраўніка АП адзначыў, што да пытанняў зніжэння ўзросту крымінальнай адказнасці за тыя ці іншыя дзеі з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця непаўналетніх варта падыходзіць максімальна ўзважана. Разам з тым, паводле яго слоў, за апошнія некалькі гадоў у Беларусі павялічылася колькасць крадзяжоў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Усё часцей злачынцамі становяцца непаўналетнія — адны з найбольш актыўных карыстальнікаў электронных прылад.

Прыцягненне з 14 гадоў да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі неабходна ў сувязі з адсутнасцю ў заканадаўстве іншых эфектыўных механізмаў ўздзеяння на непаўналетніх за правапарушэнне і павелічэннем колькасці такіх дзей з боку падлеткаў.

«Хацеў бы падкрэсліць, што падлеткі, з-за адставання ў псіхічным развіцці не ўсведамляюць фактычны характар цi грамадскую небяспеку свайго дзеяння, у сілу агульных палажэнняў КК да адказнасці прыцягвацца не будуць», - звярнуў увагу ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?