Члены парламента М'янмы (Бірмы), які сыходзіць у адстаўку, у апошні дзень працы адзначылі змену ўлады ў краіне танцамі, эмацыйнымі прамовамі і спевам караоке ў парламенце.

Кіраўнік Нацыянальнай лігі за дэмакратыю Аун Сан Су Чжы падзякавала сваім апанентам за тое, што яны «саступілі дарогу» яе партыі, якая атрымала перамогу на выбарах у лістападзе.

«Я думаю, што мы можам разам працаваць для нашай краіны і народа, як у парламенце, так і па-за ім», - заявіла Аун Сан Су Чжы.

Вайсковая хунта правіла ў М'янме на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў, якія суправаджаліся палітычнымі рэпрэсіямі і ізаляцыяй краіны ад знешняга свету.

Нацыянальная ліга за дэмакратыю ўжо выйгравала выбары ў М'янме ў 1991 годзе, але вынікі выбараў былі ануляваныя рэжымам, а Аун Сан Су Чжы - арыштаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?