У Мінску прапрацоўваецца пытанне аб укараненні праязных на грамадскі транспарт на квартал і паўгода. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.

«Магчыма, такія праязныя з'явяцца ўжо сёлета», - сказала Ірына Якубоўская.

У другім квартале ў сталіцы плануецца ўкараніць праязныя на суткі, да канца года — пагадзінныя. Ужо ў лютым (дакладная дата пакуль невядомая) праязныя на 10, 15 і 30 дзён можна будзе купіць з любой даты на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі іх камбінацыямі. Час дзеяння удасканаленага праязнога адлічваецца з моманту актывацыі на валідатары.

У цяперашні час купля праязных білетаў на наземны грамадскі транспарт абмежаваная каляндарным перыядам часу. Напрыклад, праязны на месяц сапраўдны толькі з 1-га, на паўмесяца - з 1-га і з 15-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?