Курс еўра ў Расіі складае 81,9 расійскага рубля. Адбываецца карэкціроўка лічбаў пасля рэкорднага скачка замежных валют, які назіраўся ў сярэдзіне студзеня.

Скачкі курсаў б’юць па дабрабыце расіян. Колькі складае сярэдні заробак у краіне пасля дэвальвацыі?

Апошнія падлікі Расстата датычаць лістапада 2015 года. Тады сярэдні заробак складаў 33347 рублёў. Прычым ад месяца да месяца ён змяняецца неістотна, то вырастаючы, то падаючы на некалькі працэнтаў.

Паколькі большасць краін Еўропы арыентаваная на еўра, то і падлікі будзем праводзіць у гэтай валюце.

Калі пералічыць расійскі заробак па цяперашнім курсе, атрымаецца ўсяго 407 еўра «бруднымі». Падаходны падатак параўнальна невялікі, таму на руках будзе 354 еўра.

У якіх еўрапейскіх краінах заробкі яшчэ меншыя?

Самыя бедныя краіны Еўропы, у еўра

Краіна Сярэдні заробак «бруднымі» Сярэдні заробак «чыстымі» Актуальнасць Сярэдні заробак «чыстымі» пры цяперашнім курсе (на 29.01.2016)
1 Украіна 202 163 снежань 2015 154
2 Малдова 213 175 лістапад 2015 169
3 Беларусь 374 322 снежань 2015 282
4 Балгарыя 452 354 верасень 2015 354
5 Расія 407 354 лістапад 2015 354
6 Македонія 525 358 лістапад 2015 357
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?