Па іх словах, гаворка ідзе пра паслугі мабільнай сувязі, паслугі перадачы дадзеных (г.зн. паслугі правайдэраў па доступе да інтэрнэту) і IP-ТБ.

«Гэта адна з мер, каб заткнуць дзірку ў бюджэце на гэты год», — мяркуе адна з крыніц.

Нашы суразмоўцы лічаць, што ільвіная доля нагрузкі ляжа на плечы мабільных аператараў. «А тыя ў сваю чаргу перакладуць ці падзеляць яе са спажыўцамі», — сказаў удзельнік рынку.

Крыніца ў дзяржаўных органах запэўнівае, што «варыянты розныя абмяркоўваюцца, але яны яшчэ знаходзяцца ў вельмі сырой стадыі».

У Мінфіне адмовіліся ад каментароў.

***

Нагадаем, што бюджэт на 2016 сфармаваны зыходзячы з цаны на нафту 50 даляраў за бараль. Падзеі студзеня, калі кошт «чорнага золата» знізіўся ніжэй за 30 даляраў (сёння - 35 даляраў), вымусілі беларускі ўрад заняцца перапрагназаваннем расходаў і даходаў казны. Расійскі ўрад, які ў бюджэт-2016 закладваў тыя ж 50 даляраў за бараль, плануе правесці яго секвестр на 10%.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?