Справа 13-гадовай Лізы з Берліна раскрытая, паведаміў у пятніцу, 29 студзеня, прадстаўнік гарадской пракуратуры Марцін Штэльтнер. Паводле яго слоў, на працягу 30 гадзін адсутнасці дзяўчынкі не былі здзейсненыя «ні згвалтаванне, ні наогул якія-небудзь сэксуальныя дзеянні». Штэльтнер дадаў таксама, што высветліць усе абставіны гэтай гісторыі атрымалася на падставе білінгу сотавага тэлефона Лізы.

Згодна з інфармацыяй газеты Bild, 19-гадовы сябар Лізы і яго маці паведамілі следству, што ў ноч «знікнення» 11 студзеня дзяўчынка хавалася ў іх дома ад бацькоў. Напярэдадні іх выклікалі ў школу, каб паведаміць пра праблемы дачкі з вучобай.

«Мы выйшлі на 19-гадовага юнака і дапыталі яго. У яго кватэры знаходзіліся рэчы Лізы», — паведаміў журналістам прадстаўнік пракуратуры. Паводле звестак, атрыманых у знаёмых, якія прытулілі Лізу, дзяўчынка сама папрасілася пераначаваць у іх пасля таго, як бацькоў выклікалі ў школу.

У пракуратуры паведамілі таксама, што расследаванне ў дачыненні да двух мужчын турэцкага паходжання ў сувязі з падазрэннямі ў сэксуальным гвалце ў адносінах да дзіцяці працягваецца. Іх падазраюць у тым, што яны мелі сэксуальныя сувязі з Лізай да яе знікнення 11 студзеня. Следства мяркуе, што да таго моманту дзяўчынка была знаёмая з мужчынамі ўжо некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?