Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі са спасылкай на пастанову Савета Міністраў №68 ад 27 студзеня 2016 года.

«Устаноўлена, што на афіцыйным сайце ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, створаным для размяшчэння на ім інфармацыі аб дзяржзакупках, падлягаюць размяшчэнню звесткі пра дамовы, заключаныя па выніках правядзення працэдур такіх закупак», — гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым спецыялісты цэнтра тлумачаць, што раней на афіцыйным сайце падлягала размяшчэнню інфармацыя пра дамовы, цана якіх складала 3000 базавых велічынь і больш.

Дадаткова ўстаноўлена, што звесткі пра такія дамовы, а таксама пра змены і дадаткі да іх і вынікі іх выканання падлягаюць размяшчэнню на спецыяльным сайце на працягу дваццаці каляндарных дзён.

Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзеныя форма гадавога плана дзяржаўных закупак, пералік тавараў (работ, паслуг), дзяржзакупкі якіх выконваюцца на электронных аўкцыёнах і праводзяцца з удзелам суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Таксама ўдакладнены пералік тавараў, у дзяржаўных закупках якіх маецца штодзённая або штотыднёвая патрэба.

Пастанова №68 прынятая для гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства аб дзяржаўных закупках з нормамі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дакумент набыў моц 27 студзеня і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?