Двое выжылых пасля аварыі кітайскіх шахцёраў былі выратаваныя пасля таго, як правялі 36 дзён пад заваламі, паведамляюць кітайскія дзяржаўныя СМІ.

Яшчэ два чалавекі па-ранейшаму застаюцца пад зямлёй.

На кадрах, паказаных кітайскім тэлебачаннем, відаць, як мужчыны з'яўляюцца на паверхні, затым іх вязуць у бальніцу.

Шахта ў правінцыі Шаньдун абвалілася 25 снежня. У момант абвалу на шахце пад зямлёй знаходзіліся 29 чалавек.

Праз два дні кіраўнік кампаніі Yurong, якой належыць шахта, пакончыў з сабой, скокнуўшы ў ствол шахты.

Месяц таму ратавальнікі знайшлі жывымі некалькіх гарнякоў, якія апынуліся пад заваламі пасля аварыі. Яны не змаглі адразу іх вызваліць, але наладзілі з імі кантакт і перадалі ім неабходныя прадукты.

За апошні год у Кітаі ў выніку аварый на шахтах загінулі ўжо больш за 900 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?