Пасажырскі самалёт American Airlines здзейсніў вымушаную пасадку з-за «невядомай хваробы» членаў экіпажа і пасажыраў, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Самалёт выконваў рэйс з Рыа-дэ-Жанейра ў Маямі. Ён экстранна сеў у Бразіліа пасля таго, як члены экіпажа і пасажыры пачалі пакутаваць на невядомую хваробу.

Афіцыйнай прычыны таго, што здарылася, пакуль не абвешчана.

У цяперашні час самалёт праходзіць праверку, пасажырам прапанаваныя іншыя рэйсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?