Нарвежскія паліцыянты больш не будуць насіць зброю, а часовы загад на нашэнне зброі не будзе працягнуты пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння 3 лютага.

Нарвежскія паліцыянты, якіх у краіне прыкладна 6 тысяч чалавек, як правіла, трымаюць зброю пад замком у сваіх патрульных машынах, паведамляе »ЕўраПраўда» са спасылкай на The Local.

Але ў лістападзе 2014 года паліцыі былі дадзеныя паўнамоцтвы на нашэнне зброі на поясе, калі служба бяспекі Нарвегіі павялічыла ўзровень пагрозы тэрарыстычных актаў.

У лістападзе 2015 года паліцэйскае ўпраўленне аб'явіла пра свае планы спыніць часовае распараджэнне. Гэты план быў перагледжаны пасля тэрактаў у Парыжы, у якіх загінулі 130 чалавек.

Паўнамоцтвы на нашэнне зброі былі двойчы падоўжаныя спачатку да канца снежня, а потым да 3 лютага. Але ў чацвер у паліцэйскім упраўленні сказалі, што загад не будзе працягнуты і нарвежская паліцыя вернецца да таго, што іх зброя надзейна захоўваецца.

У паліцыі адзначаюць, што цяперашняя сітуацыя ў Нарвегіі не патрабуе прысутнасці ўзброеных паліцэйскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0