Калумбія чакае, што колькасць заражаных вірусам Зіка дасягне ў гэтым годзе паўмільёна чалавек. Вірус распаўсюджваецца камарамі, яго з'яўленне адзначана ўжо больш чым у 20 краінах рэгіёну.

Калумбійскія дактары перадаюць, што колькасць цяжарных жанчын, у якіх быў выяўлены вірус, падвоілася за тыдзень і перавысіла дзве тысячы чалавек.

У большасці выпадкаў хвароба працякае без якіх-небудзь сімптомаў, і таму вірус складана выявіць, аднак у выпадку з цяжарнымі жанчынамі яна можа прывесці да мікрацэфаліі (калі дзеці, нараджаюцца з непрапарцыйна маленькай галавой).

Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што ў 2016 годзе ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы могуць быць інфікаваныя ад трох да чатырох мільёнаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?