У Маскве 12 чалавек загінулі па пажары ў будынку швейнага цэху. Па версіі расійскай паліцыі, прычынай здарэння стаў падпал: распачатая крымінальная справа па факце наўмыснага знішчэння маёмасці, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць людзей. Ёсць таксама версія, што пажар пачаўся з-за няправільнага выкарыстання электраабсталявання ці неасцярожнага абыходжання з агнём.

Пажар пачаўся ўвечары 30 студзеня і быў ліквідаваны ў 0.55 па маскоўскім часе. Пад заваламі знайшлі целы дзевяці чалавек «неславянскай знешнасці». Пазней знайшлі яшчэ двух загінулых дарослых і немаўля, паведамляюць расійскія СМІ.

Мяркуецца, што ўсе загінулыя працавалі на швейным прадпрыемстве, якое займалася вырабам пасцелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?