Актывісты моладзевай ініцыятывы «Змена» правялі ў нядзелю, 31 студзеня, у Мінску «антыпадатковы» флэшмоб.

Некалькі чалавек прынеслі на прыступкі Інспекцыі па падатках і зборах Мінска труну з надпісам «В гробу видели ваши налоги» («У труне бачылі вашы падаткі») і плакат, які заклікае спыніць падатковыя паборы з беларусаў. Гэта была першая акцыя «Змены» ў Мінску пасля паўтарагадовага перапынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?