У чацьвер прайшло лёсаваньне матчу Беларусь — Швайцарыя, што пройдзе 11‑13 красавіка ў Менску.

На цырымоніі лёсаваньня матчу 2‑га раўнду Эўра‑Афрыканскай групы паміж камандамі Беларусі і Швайцарыі капітан беларусаў Дзьмітры Татур паведаміў, што замена Ўладзімера Ваўчкова, які меўся гуляць пад другім нумарам, на яго больш маладога калегу Ўладзімера Ігнаціка (№601 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў‑прафэсіяналаў), першапачаткова не плянавалася.

Паводле ягоных словаў, гэта вымушаная мера ў сілу форс‑мажорных абставінаў, пра якія капітан вырашыў не казаць.

Вынікі лёсаваньня наступныя:

11 красавіка (пятніца)

Максім Мірны ‑‑ Стэфан Балі (пачатак а 15‑й),
Уладзімер Ігнацік — Станіслас Ваўрынка.

12 красавіка

Уладзімер Ваўчкоў / Макс Мірны — Іў Алегро / Станіслас Ваўрынка (15.00).

13 красавіка

Максім Мірны — Станіслас Ваўрынка (а 13.00).
Уладзімер Ігнацік — Стэфан Балі.

Згодна з рэглямэнтам, капітаны каманд маюць права правесьці замены ў складзе дуэтаў.

Матч Беларусь — Швайцарыя пройдзе ў менскім футбольным манежы. Цана квіткоў ад 30 тыс. да 80 тыс.

Паводле Прессбола

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0