У Віцебску 31 студзеня ўпершыню прайшоў пяльменны флэшмоб Creative Pelmeni Party, паведамляе gorodvitebsk.by.

Арганізатары праекта ставілі перад сабой задачу сабраць у адным месцы таленавітых людзей горада, пазнаёміцца і весела правесці час. Такім чынам жыхары Віцебска далучыліся да іншых гарадоў, каб разам наляпіць велізарную колькасць пельменяў.

У CreativePelmeniParty узялі ўдзел больш за 60 гарадоў з 11 краін, сярод якіх Іспанія, Аўстрыя, Швейцарыя, Германія, Малдова, Расія і Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0