NN.BY / «Наша Ніва» шукае аўтараў для тэмаў:
1) Трэнды, папулярная культура, тэхналогіі, спажыванне, свецкае жыццё.
Тут аўтару павінны быць цікавыя гэтыя сферы, ён павінен любіць іх. Патрабуецца рэпарцёрская работа, а не рэрайтынг.
2) Культура.
Тут ад аўтара чакаецца здольнасць знаходзіць і апісваць цікавае і важнае ў розных сферах — кіно, музыка, літаратура, гісторыя, моды… Культура павінна быць Вам цікавая ўніверсальна. Вы павінны быць хутчэй шырокім эрудытам, чым вузкім спецыялістам.
Абавязковыя патрабаванні: добрая беларуская мова, уменне шукаць інфармацыю і ствараць лагічныя паведамленні, базавыя ўменні рабіць фоты і відэа смартфонам і апрацоўваць іх.
Увага: мы шукаем аўтараў, якія пісалі б нам штодзённа, а не рабілі разавыя матэрыялы.
Умовы работы: на ганарарнай аснове, першыя паўгода супрацы — пазаштатна. Ганарары высокія, калектыў вясёлы і беларускамоўны. Прафесійны рост гарантаваны: нашы людзі бяруць усе прэстыжныя журналісцкія прэміі.
Свае рэзюмэ дасылаць на [email protected]. Акрамя рэзюмэ, дасылайце спіс з 10 тэмаў для матэрыялаў, якія Вы гатовыя зрабіць. Выбраным кандыдатам будзе прапанавана падрыхтаваць 3 з іх на спробу.
Наперад перапрашаем, што не маем магчымасці адказаць усім кандыдатам.
Каментары