У студзені нарвежскі парламент без асаблівых спрэчак прыняў рашэнне пашырыць прызыў ва ўзброеныя сілы маладых дзяўчат, і такім чынам першай у НАТА і Еўропе зрабіў службу абавязковай для абодвух палоў.

norway.org.uk

norway.org.uk

«Правы і абавязкі павінны быць аднолькавымі для ўсіх. Узброеным сілам патрэбныя найлепшыя кадры незалежна ад полу», — адзначыла дэпутат Лайла Густаўсан.

У 2016 годзе таксама Нарвегія святкуе 100 год з даты, калі жанчыны атрымалі палітычнае права голасу.

Цяпер Нарвегія прызывае прыкладна 10 000 чалавек у год з агульнай колькасці 60 000 чалавек у адпаведнай узроставай групе. Пры гэтым ахвотных прызвацца болей за патрэбы арміі.

«Мы ўводзім прызыў для жанчын не таму, што нам трэба болей жаўнераў, а таму, што нам патрэбныя найлепшыя, незалежна ад таго, хто яны», — сказала міністр абароны Нарвегіі Ганна-Грэта Стром-Эрыксан, перадае сайт norway.org.uk.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?