Іран не будзе закупляць расійскія танкі Т-90 і разлічвае на ўласную вытворчасць падобнай бронетэхнікі.
Пра гэта заявіў камандуючы сухапутнымі войскамі Ірана брыгадны генерал Ахмад Рэза Пурдастан, перадае ТАСС.
«Вытворчасць танкаў у краіне наладжаная. І ў цяперашні час мы не маем патрэбы ў набыцці іх за мяжой. Зыходзячы з магчымасцяў краіны, у цяперашні час набыццё танкаў Т-90 выключана і мы хочам вырабляць бронетэхніку ў сябе ў краіне», — растлумачыў Пурдастан рашэнне іранскага генштаба.
Раней у снежні 2015 года генерал Пурдастан заяўляў, што ўзброеныя сілы Ірана маюць намер закупіць расейскія танкі Т-90 і адпаведная прапанова была перададзеная ў генеральны штаб узброеных сіл Ірана.