Спіс «куміраў» прапанавалі бацькам класныя кіраўнікі.
Сярод «куміраў» не толькі прэзідэнт і прэм’ер. Прызнацца ў каханні прапануюць і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Касінцу, яго намесніку Ігару Бузоўскаму, міністру працы Шчоткінай, міністру адукацыі Жураўкову, міністру інфармацыі Ананіч і іншым.
Скрыншот выклаў у сваім фэйсбуку мінчук Кастусь (кантакт ёсць у Рэдакцыі). Яго дачка вучыцца ў трэцім класе адной са школ Заводскага раёна Мінска.
Маці дзяўчынкі жартуе: «У майго дзіцяці кумір — Кунг-Фу Панда. Кабякова там няма».
Па словах бацькоў, валянцінкі будуць накіраваныя на раённы конкурс.
Але ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама пра такую ініцыятыву не ведаюць.
«Я нават трошкі разгубілася, калі пра гэта пачула», — прызналася Анна Рысявец, начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы.
Рысявец запэўніла, што з камітэта па адукацыі ніякіх даручэнняў аб валянцінках не паступала.
Так жа адрэагавалі чыноўнікі ў аддзеле адукацыі райвыканкама. Яны ўвогуле назвалі гэтую акцыю «правакацыяй».
Сам Кастусь не хоча называць нумар школы, «каб не падстаўляць настаўнікаў».