Сёння стала вядома, што галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін прызначаны дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Гэта «Нашай Ніве» пацвердзілі ў дэканаце факультэта.

Фота Кірылы Хілько.

Фота Кірылы Хілько.

38-гадовы Вадзім Гігін нарадзіўся ў Мінску. Ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. У аспірантуры абараніўся з дысертацыяй «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гады)».

Працаваў у прэс-службе генеральнай пракуратуры (падначаленым прапагандыста Юр’я Азаронка), быў першым сакратаром Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ.

Апошнія восем гадоў ён рэдагаваў часопіс «Беларуская думка», заснавальнікам якога з’яўляецца Адміністрацыя прэзідэнта. Гігін быў у спісе неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза беларускіх чыноўнікаў і журналістаў.

У свой час Гігін захапляўся асобай віленскага губернатара Мураўёва-вешальніка: «Можа, трохі нестандартны выбар, але мне заўсёды імпанаваў віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, які здушыў паўстанне 1863 года. Але я добра вывучыў яго біяграфію. Гэта быў надзвычайны чалавек, адміністратар, кіраўнік, які можа служыць прыкладам для любога дзяржаўнага дзеяча».

Апошнія гады Вадзім Гігін таксама быў вядучым на тэлеканале АНТ.

Ягоная праграма «Справа прынцыпу» выходзіла штопанядзелак а 21 гадзіне. Цікава, ці застанецца ён працаваць на тэлебачанні пасля прызначэння на новую пасаду? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?