• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства

Фота Сяргея Гудзіліна

03.02.2016 / 08:03

Дабравольскі: Журналістам я стаў у «Ежедневніку», крута было на Майдане, а ў Луганску я быў за крок ад смерці

«Наша Ніва» пагутарыла з журналістам партала Tut.by, якога збілі на мінулым тыдні ў судзе. Павел Дабравольскі расказаў пра сябе, Украіну, а таксама інцыдэнт з міліцыяй.

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра сябе

Мне 26 гадоў. На журфак хацеў паступіць яшчэ ў школе.

Я нарадзіўся ў Казахстане ў сям’і геолагаў. Мне быў год, калі мяне прывезлі ў Мінск.

Жыў у раёне Кальварыі, каля сённяшняга журфака. Я ў той будынак упершыню трапіў, калі мне было гадоў 15. Там ішла будоўля, мы залезлі праз плот на дах. Нас з сябрамі заўважыла ахова з сабакамі, ганялася за намі, затрымала. Таму першыя ўражанні былі так сабе.

Пра шлях у прафесіі

З другога курса я пачаў супрацоўнічаць з газетай «Турізм і отдых». На 4-м курсе мяне ўзялі ў штат.

Увесь 2013 год я правёў на ej.by. Менавіта там я стаў журналістам. Не на журфаку, а ў «Ежедневніку». Цяпер гэтае выданне крыху ў заняпадзе. Як стаў спадаць рэкламны рынак, то стала цяжка. Там не хапае працоўных рук, як вынік гэтага — менш артыкулаў і праглядаў.

Пра Майдан

Калі забілі Жызнеўскага, то мы з сябрам узялі квіткі ў Кіеў, хоць у мяне і была сесія ва ўніверсітэце. Гэта была сярэдзіна студзеня 2014. Мы правялі там некалькі дзён, але шмат усяго заспелі, асабліва сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі на Грушэўскага.

Другі раз я быў на Майдане ў сярэдзіне лютага. Я быў там 20 лютага, у самы жорсткі дзень. Яшчэ з вакзала пачуў стрэлы. У той дзень на Майдане забілі каля 100 чалавек, усю Нябесную сотню. Спачатку я трапіў на Майдан з боку «Беркута», мне там быць не дазволілі. Сказалі, каб уцякаў, бо застрэляць. Беркутаўцы былі вельмі ўсхваляваныя, шмат лаяліся. Пасля я быў з боку пратэстоўцаў. Я запомніў, як адна бабуля дапамагала драбіць брук і клала гэтае каменне ў мех.

Той дзень цягнуўся чацвёра сутак без сну. Ежай былі нейкія ёгурты, бо паесці можна было толькі на ўскраінах. Я заспеў час, калі знік Януковіч.

Калі Вярхоўная Рада вызваліла Цімашэнку, яна прыехала на Майдан.

Гэта неймавернае шчасце — быць у тыя дні ў Кіеве. Блін, гэта было крута. Гэта афігенна натхняла. Калі ты бачыш светлыя твары, поўныя надзей. Людзі верылі, што нарэшце бюракратыя, карупцыя, бясчынствы міліцыі адыдуць у мінулае.

Пра «Наваросію»

Я быў у Луганску ў той дзень, калі абвяшчалася так званая «Наваросія». Горад быў захоплены сепаратыстамі. У тыя дні там было шмат бясчынстваў. Людзям раздалі зброю, яны хадзілі і чапляліся да людзей на вуліцах, скрадалі машыны. Мне не было дзе пераначаваць, таму я бавіў час у кругласуткавай кавярні з інтэрнэтам. Дзесьці а 8 раніцы да нас уварваліся людзі з аўтаматамі. «Пайшлі на..й адсюль»,— крычалі яны. Нібыта была нейкая каменданцкая гадзіна. Так я апынуўся на пустой вуліцы.

Ніякіх таксі не было, давялося ісці пешшу на вакзал. Праз нейкі час убачыў нейкіх людзей, падышоў да іх. Яны прыставілі аўтамат мне да грудзей. «Х…е ты тут робіш?» Сказалі, каб паказаў свае рэчы. А я перад гэтым быў на курсах Бі-бі-сі ў Кіеве, і яны ўбачылі дыплом са сцягам Еўрасаюза, убачылі «Украінскі тыждень». Яны пужалі: мы цябе грохнем, і ніхто цябе не знойдзе. І я падумаў: так, яны сапраўды могуць гэта зрабіць і ім нічога не будзе. Гэта былі звычайныя 20-гадовыя хлопчыкі. І гэтым бухім булдосам раздалі зброю — гэта жудасна.

На наступны дзень я трапіў у Данецк. І я ўбачыў гэты мітынг за «Наваросію». Там было, мабыць, тысяч 15. Усе з рускімі сцягамі. Там прадставілі армію «Наваросіі». Прыехала некалькі БТРаў, грузавікоў, выйшлі ўзброеныя людзі. Здаецца, батальён «Усход». Было шмат каўказцаў, якія паміж сабой нават не гаварылі па-руску. Я іх фатаграфаваў, яны не заміналі.

Пра людзей на вайне

Людзі, што падтрымалі ДНР, не маюць альтэрнатыўнай інфармацыі. Нам падаецца, што гэта ахінея, у якую немагчыма паверыць, але людзі ўспрымаюць на поўным сур’ёзе, што Украіна будуе канцлагеры, што будуць забіваць людзей, якія не здадуць экзамен па ўкраінскай мове.

Наступны раз я паехаў на Данбас з запасам грошай на большы тэрмін. Я бачыў там чалавека, які атрымаў вышэйшую адукацыю ў ЗША, але ваюе на баку «ДНР». Не трэба мысліць стэрэатыпамі, што там ваююць толькі булдосы за грошы. Ёсць розныя людзі з абодвух бакоў.

І з украінскага боку не заўсёды анёлы. Прыклад — батальён «Тарнада», які расфармавалі праз здзекі з людзей.

Пра «ДНР» і «ЛНР»

Паміж сабой луганскія і данецкія ў не вельмі добрых адносінах.

У адміністрацыі «Элэнэрыі» мне гадзіну расказвалі, якія лохі ў Данецку. У Данецку — усё наадварот.

У Горлаўцы адзін баявік мне казаў: «Нам по…й на Данецк, у нас тут свая рэспубліка». Што ні станіца, то свая ўлада. Там няма ніякага адзінства.

Мяне здзівіла, што паміж «ДНР» і «ЛНР» ёсць мяжа, а на ёй людзі з аўтаматамі.

Мне кідалася ў вочы, наколькі шмат у Луганску сярпоў і молатаў. У Данецку погляды больш рускаімперскія, а вось у Луганску — камуністычныя.

Пра псіхалогію нянавісці

Стаўленне да Украіны ў ДНР і ЛНР — гэта нянавісць. Гэта цісне на псіхалогію. Ты кожны дзень чуеш тоны нянавісці. Калі кажаш, як вы можаце ў гэта верыць, то на мяне глядзяць здзіўленымі вачыма. Я ўбачыў, наколькі лёгка людзей можна замбаваць і наколькі лёгка яны вераць у любую хлусню.

Пра ролю Расіі

Калі б не Расія, то гарады б былі цэлыя і не было б 10 тысяч забітых. Калі Парашэнка пачаў АТА, то за пару дзён палову тэрыторыі вызвалілі — Марыупаль, Славянск, Краматорск. Вызвалілі б і астатнюю, калі б не Расія. Ну простая логіка: дзве вобласці не могуць на роўных супраціўляцца дваццаці абласцям.

Мы ўбачылі там шмат незразумелых людзей. Танкі, якія няясна ў якіх шахтах адкапалі. Без Расіі нічога б не было.

Пра Данецк

Калі я ўпершыню трапіў у Данецк, то ўбачыў цудоўны горад. Па логіцы, баставаць могуць жабракі, дзе заробак 10 даляраў. Калі у Душанбэ будуць мітынгі за лепшае жыццё, то я не здзіўлюся. У Данецку ж стаялі шкляныя хмарачосы, якіх на той час не было нават у Мінску, вылізаныя вуліцы, рэканструяваныя дамы, бутыкі еўрапейскіх брэндаў, даражэзныя машыны. Гэты горад быў роўны Кіеву па сваім развіцці, па грошах, якія там круціліся!

Эканоміка Украіны ўжо пайшла ўверх, яны адштурхнуліся ад дна. Калі там будуць заробкі хаця б 500 даляраў, то жыхары Крыма і Данбаса самі вернуцца ва Украіну. Украіна слабая не столькі арміяй, колькі на інфармацыйным фронце.

Пра збіццё

Мяне хвіліну інтэнсіўна білі два-тры чалавекі. Я ляжаў дваццаць хвілін, і мяне дабівалі. Удар, праз хвіліну яшчэ адзін удар, паварухнешся — удар, нешта скажаш — удар. Білі нагамі. Адзін чалавек сеў побач і хвіліну трымаў сваю нагу ў мяне на патыліцы. Калі нехта выходзіў з кабінета, то ішоў па галаве. Гэта нармальна? Калі б яны хацелі мяне забіць ці вырубіць, то хапіла б аднаго ўдару.

Яны білі не ў поўную сілу, проста хацелі запалохаць і аказаць псіхалагічны ціск.

Было балюча, але не настолькі, каб мяне пакалечыць. Яны бачылі, што я журналіст, я паказаў сваё пасведчанне. У той самы момант нехта ззаду мяне нагнуў, а іншы проста тычком ударыў мяне ў сківіцу. Сказалі: «Свабоднай журналістыкі захацеў? Атрымай!»

А нафіга дубасілі гэтых хлопцаў? Якую пагрозу яны ўяўлялі? І гэты позірк, з якім яны глядзелі на нас, — гэта жахліва.

У пакоі было 5—6 чалавек. Ніхто не быў у форме. Адзін з іх — Кавальчук Сяргей Ігаравіч — быў пасля сведкам на судзе. Даведаемся прозвішчы і астатніх. Нават калі ім сёння нічога не будзе, то важна, каб яны захаваліся для гісторыі. Гэта найменшы вынік, якім я буду задаволены. Але мы пойдзем да канца. Нават калі гэта спусцяць на тармазах, то больш так рабіць ніхто не стане. Кіпеш цяпер стаіць вялікі.

Раней таксама збівалі, я памятаю, што білі Сяргея Грыца, але ці была такая рэакцыя? У той час Tut. by не быў такім моцным і астатнія СМІ не былі моцнымі.

Мне здаецца, калі б сёння забілі Завадскага і Ганчара, то Майдан бы ўжо быў.

Запісаў Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны
Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх