Баевікі ісламісцкага руху ХАМАС прадэманстравалі 31 студзеня «ўласнымі сіламі зроблены танк», быццам на аснове трафейнага танка Сіл абароны Ізраіля, захопленага два гады таму, паведаміў амерыканскі кансерватыўны партал theblaze.com
Аднак некаторыя назіральнікі, як палесцінскія, гэтак і ізраільскія, заўважылі, што з баявой машынай, якая, па словах прадстаўніка ХАМАС, пойдзе «шляхам джыхаду», нешта не тое.
Прэс-сакратар прем'ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху адзначыў, што гэта хутчэй драўляны макет танка, які стаіць на іншай машыне, колы якой бачныя на знятых зблізу фота.

Канкуруючы з ХАМАС палесцінскі рух ФАТАХ назваў «твор» хамасаўцаў абсурднай спробай падняць дух жыхароў Сектара Газа, тэрыторыю якога кантраляюць ісламісты.
