• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 1 з 9

На першым паверсе нежылая зруйнаваная кватэра, зьверху жывуць людзі

03.02.2016 / 10:52

«Дзеткі, родненькія, дапамажыце!» — у Сенненскім раёне ЖКГ гадамі трымае дарослых і дзяцей у катастрафічных умовах

Тры дзясяткі чалавек, дарослыя і дзеці, у былых калгасных панэльках жывуць без ацяпленьня і гарачай вады. Зруйнаваныя пад’езды, самаробныя печкі ў кватэрах, а ў маразы на падлозе замярзае вада — у такіх умовах жывуць беларусы ў 2016 годзе.

На першым паверсе нежылая зруйнаваная кватэра, зьверху жывуць людзі

Аграгарадок Студзёнка — за 12 кілямэтраў ад Сянна. Чорныя панэлькі з выбітымі вокнамі, закрытымі ДСП, і брутальнымі графіці відаць з дарогі. Як толькі мы пад’яжджаем у двор паглядзець на «заброшкі», якімі яны падаюцца звонку, з пад’ездаў выходзяць людзі. Яны тут жывуць.

«Вы паглядзіце, што ў нас робіцца! У сутарэньні каналізацыя зьліваецца, — кажа Вольга. Яе муж уехаў у кватэру ў панэльцы ў 1991 годзе. — Сьцены бурацца, летам блохі — нельга з ложка ногі спусьціць».

«Вы папрасіце, каб вам сутарэньні адкрылі! Там жах, сьнег сышоў — на лодцы можна плаваць! І капалі, і дрэнаж выводзілі… нічога не дапамагае, — кажа яе сусед. — Грошы здымаюць, а якія капітальныя рамонты?»

Праз смурод і рэзрух у сваю кватэру на другім паверсе нас прыводзіць 70-гадовы Аляксандар Уладзімеравіч Малей. Ён жыве тут 26 гадоў разам з жонкай. У іх сямёра дзяцей і 18 унукаў. Але цяпер пэнсіянэры засталіся адны. Моцна перажываюць, што калі прыяжджаюць унукі, то на лесьвіцы такія дзіры, што баяцца, каб тыя ногі не паламалі.

Аляксандар Малей апавядае, як прасіў у ЖКГ бэтон, каб самому заштукаваць дзіркі паміж прыступкамі

У Малеяў, як і ва ўсіх панэльках, няма ацяпленьня і гарачай вады. У кватэры склалі печ, паляць дровамі.

Сваёй кватэрай Аляксандар Уладзімеравіч амаль ганарыцца. У яго новыя дзьверы, вокны. Усё зрабіў сам. «Старая на пэнсіі, я на пэнсіі. Але яшчэ працую ў сельсавеце», — кажа ён. Аляксандар Уладзімеравіч моцна абураны, што дом у жахлівым стане, а жыроўка за кватэру прыходзіць у 215 тысяч.

Кожны жыхар «панэлькі» мае свой запас дроваў

«Сьмецьце нават пішуць — паўтары тоны! Дзе ў мяне з бабуляй паўтары тоны сьмецьця?! Вазьміцеся, дзеткі мае дарагія, залатыя. Па 70 гадоў нам ужо. Сам Аўган прайшоў! Таджыкістан! Хоць бы шпалерыну далі! А капрамонт вылічваюць кожны месяц 60 тысяч, тэхабслугоўваньне. А хто абслугоўвае! Мне ніводзін кран за ўсё жыцьцё не памянялі! — амаль плача Аляксандар Уладзімеравіч.

Вольга кажа, што раней гэтыя дамы былі «калгасныя». Некалькі гадоў таму іх перадалі на балянс ЖКГ. Частка кватэраў, якая была свабодная, стала «сацыяльным жытлом». Такую «сацыяльную» кватэру атрымала пэнсіянэрка Еўдакія Мікалаеўна Казакевіч. Яе ўласны дом згарэў.

Печку Еўдакія Мікалаеўна склала сама, на ёй і гатуе

«У мяне ў сараі было цяплей, чым у гэтай кватэры, — са сьлязьмі распавядае жанчына. — Я на калені перад вамі стану, прыміце нейкія меры. Усю сваю крыўду вам распавяду».

У гэтым жытле Еўдакія Мікалаеўна Казакевіч апынулася шэсьць гадоў таму. Кажа, што новае жыцьцё пачынала з «лыжкі і відэльца».

У верхняй вопратцы ў кватэры Еўдакіі Мікалаеўны зусім ня горача

«І такую мне кватэру далі! — кажа пэнсіянэрка. — Печку я сама зрабіла, калі прыехала. Пад Новы год зрабіла рамонт, а так усё абвальваецца проста. Фарбаваць давялося, бо шпалеры не бяруцца. Скажыце, калі ласка, ці можна ў гэтай кватэры жыць?! У мяне ўзімку вада ў кранах замярзае!»

Еўдакія Мікалаеўна ганарыцца ўласнаручна зробленым рамонтам. Гэта яе «заля»

Еўдакія Мікалаеўна кажа, што скардзілася шмат разоў і ня раз была ў ЖКГ. Але нічога не зьмянілася. І гэта відаць па стане і кватэры, і дома.

«Мне прачухонку дадуць, — кажа яна, — але я не баюся». І паказвае жыроўку на тыя ж 200 тысяч рублёў.

Рамы з вокнаў «вывальваюцца», а на плястыкавыя вокны ў пэнсіянэркі няма грошай. Таму ўцяпляе як можа

Пэнсіянэр па інваліднасьці Валенці працуе, 10 дзён таму ў яго нарадзілася трэцяе дзіця. Малы яшчэ ў шпіталі разам з мамай, а Валенці безь перапынку паліць у печы, каб прывезьці дзіця ў цёплы дом.

«Мы тут сапраўды выжываем, — кажа Валенці. — Уцяпляльнік, гіпсакардон — усё за свае грошы. Адымаеш ад дзяцей. А нікому нічога ня трэба. Крыўдна, што ЖКГ прыходзяць, пагулялі ў карты — і пайшлі. Ані сьмецьце не прыбіраюць, анічога».

Жонка Валенція на стаўку працуе ў дзіцячым садку і на паўстаўкі ў фэльчарска-акушэрскім пункце. Сам Валенці працуе там жа апальшчыкам і санітарам. Заробак у яго 2 мільёны.

«Я, канечне, усё зраблю сам, бо ў мяне ж сям’я, дзеці. Але як такое можа быць зь людзьмі?! — пытаецца ён.

Валенці кажа, што з-за ўмоваў у доме дзеці часта хварэюць і не вылазяць з бальнічных

Жыхароў асабліва абурае, што ў жыроўках зь іх штомесяц вылічваюць за «капрамонт» ад 40 да 60 тысяч. За тэхабслугоўваньне таксама плацяць, але, як кажуць, ЖКГ ім такіх паслуг не аказвае. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець на стан гэтых дамоў.

«197 тысяч! За што?!» — крычаць людзі, трымаючы ў руках апошнія жыроўкі.

«Яны да нас не зьвярталіся, — насуперак сьцьверджаньням жыхароў Студзёнкі, заяўляе галоўны інжынэр Сеньненскага ЖКГ Мікалай Жукоўскі.

«Там у свой час была добрая кацельная, з гэдээраўскімі катламі, якія маглі нават Сянно забясьпечыць цяплом, — кажа ён. — Пасьля, калі ўсё гэта развалілася, дамы перадалі нам на балянс з улікам таго, што там ужо кожны неяк пабудаваў свае печкі і пайшлі сваёй дарожкай, як выжываць. Вада там ёсьць, каналізацыя ёсьць, дамы мы абслугоўваем. Усё, што магу сказаць. Ацяпленьня там няма».

Мікалай Міхайлавіч сам зьдзіўляецца, чаму ў панэлькі прыходзяць такія дарагія жыроўкі. Магчыма, выказвае ён меркаваньне, там больш мэтраў на чалавека, чым належыцца паводле нормы.

«У падобных умовах у нас нямала дамоў, — кажа. — Там дзе маглі, аднавілі, а там, дзе няма магчымасьці, — не. Пакуль вось так. Нам перадалі ў такім выглядзе, у якім ёсьць», — кажа галоўны інжынэр і абяцае разабрацца.

Ужо вядома, што 1 траўня 2016 году беларусы будуць стопрацэнтна аплочваць жыльлёва-камунальныя паслугі. Паводле жыроўкі, Еўдакія Мікалаеўна зь пячным ацяпленьнем, без гарачай вады і з рамамі, якія вывальваюцца з вакна, аплочвае 56,13% камунальных паслуг. Пасьля 1 траўня да гэтай сумы дадасца яшчэ амаль 80 тысяч рублёў.

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх