Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус абвясціў пра рашэнне падаць у адстаўку з-за немагчымасці праводзіць рэформы.
«Сёння я прыняў рашэнне падаць у адстаўку з пасады міністра з-за рэзкай актывізацыі блакавання сістэмных і важных рэформаў у краіне», - сказаў ён.
Літовец Айварас Абрамавічус займаў пасаду міністр эканомікі краіны са снежня 2014 года. Ён з'яўляецца бізнэсмэнам і саўладальнікам кампаніі East Capital.
Перад прызначэннем на пасаду міністра атрымаў украінскае грамадзянства.