Як паведамляе Rambler News Service, пра гэта Стывен Хокінг распавёў у праграме BBC.
Хокінг перакананы, што чалавецтва ў будучыні зможа ствараць мініяцюрныя чорныя дзіркі, якія будуць жыць у нябачных для чалавека вымярэннях прасторы-часу.
«Чорная дзірка масай з Сонца будзе выпрацоўваць часціцы выпраменьвання Хокінга з вельмі нізкай хуткасцю, з-за чаго яго фактычна будзе немагчыма выявіць. Аднак калі яе паменшыць да памераў гары, то тады чорная дзірка будзе выпрацоўваць рэнтгенаўскае і гама-выпраменьванне з агульнай магутнасцю прыкладна ў 10 мільёнаў мегават, чаго хопіць на сілкаванне электрычных прыбораў ўсёй Зямлі», — сказаў Хокінг на радыё ВВС.
Падобныя чорныя дзіркі будуць вельмі небяспечныя для Зямлі, бо яны могуць лёгка праваліцца ў цэнтр планеты пры неасцярожным з імі абыходжанні і выклікаць катастрофу глабальных маштабаў. Іх давялося б трымаць на арбіце Зямлі на бяспечнай адлегласці ад планеты, і такіх аб'ектаў у космасе пакуль не было знойдзена. Таму Хокінг прапануе чалавецтву ствараць мікраскапічныя чорныя дзіркі, якія будуць жыць у нябачных для людзей «лішніх» вымярэннях прасторы-часу, існаванне якіх прадказвае тэорыя струн.
