4 лютага пасол Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў наведаў міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага. Па словах кіраўніка польскай дыпламатыі, расейскі амбасадар «прыйшоў, каб павіншаваць МЗС Польшчы з Новым годам».

Сустрэча міністра Вашчыкоўскага і пасла Андрэева адбылася па просьбе расійскага пасла. Пасля сустрэчы міністр замежных спраў Польшчы расказаў, што размова з расійскім дыпламатам доўжылася 3-4 хвіліны.

«Спадар пасол прыйшоў, каб пажадаць усяго добрага ў Новым годзе. Я выкарыстаў гэтую магчымасць і нагадаў яму, што працягваюцца перамовы з нагоды праблем польскіх і расійскіх перавозчыкаў. Таксама я выказаў надзею на тое, што перамовы скончацца станоўчым вынікам, бо, у адваротным выпадку, на гэтым згубяць абодва бакі», — сказаў міністр Вашчыкоўскі.

«Спадар пасол не закрануў ніводнай з тых тэмаў, якія мы ўзнімалі ў Маскве (гаворка ідзе пра сустрэчу на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў Польшчы і Расіі 22 студзеня). Мы не размаўлялі ні пра Смаленскую катастрофу, ні пра вяртанне абломкаў борта Ту-154М», — дадаў кіраўнік МЗС Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?