Інтэрнэт неабходна звярнуць на службу грамадству. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч на калегіі.

БелТА

БелТА

«Самыя вострыя пытанні ў сферы сродкаў масавай інфармацыі - гэта інтэрнэт. Інтэрнэт становіцца адным з самых буйных і эфектыўных рычагоў уздзеяння на грамадскую думку, яе фарміраванне. Інтэрнэт з'яўляецца і мабілізацыйным фактарам, але ў многім яшчэ і расколвае грамадства, сее бескультур'е, цынізм у пэўным сэнсе», — адзначыў Павел Якубовіч.

Гэта праблема не толькі Беларусі, але і іншых краін, Украіны, Расіі і Еўропы, падкрэсліў Павел Якубовіч. «Будзе няправільна, калі мы не ўдасканалім закон аб СМІ ў гэтай частцы. Трэба, каб інтэрнэт стаў магутным рычагом, дзе людзі могуць выказаць сваю думку. Але пры гэтым важна, каб гэта не пераходзіла ў канфрантацыйныя схваткі ў грамадстве», — сказаў Павел Якубовіч.

Павел Якубовіч зрабіў заўвагу ў адрас рэгіянальных СМІ, якія недастаткова актыўныя і ініцыятыўныя са сваімі прапановамі для партала BELSMI. BY.

Ён таксама закрануў пытанне кадраў, адзначыўшы, што сёння назіраецца адсутнасць журналістаў сярэдняга ўзросту. У выніку работа перакладваецца на плечы маладых аўтараў, што далёка не заўсёды дае магчымасць атрымаць годныя матэрыялы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?