На тэлеканале «Беларусь-1» з'явіцца ўласнае «Поле цудаў». Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька падчас анлайн-канферэнцыі на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».
«На тэлеканале «Беларусь-1» (мы цяпер актыўна працуем над гэтым) павінна з'явіцца свая вялікая праграма: нешта накшталт «Поля цудаў», толькі беларускі фармат. Гэта будзе гульнявое шоу з раздачай падарункаў. Працоўная назва гэтай праграмы — «Шчаслівы вечар», — сказаў Давыдзька.
Пакуль плануецца, што праграма будзе выходзіць двойчы на тыдзень — у суботу і нядзелю — і заканчвацца вялікім святам для тых сем'яў, якія выйграюць.
Іншыя падрабязнасці пра перадачу старшыня тэлерадыёкампаніі пакуль не раскрыў.
0
0
0
0
0
0