Мінчанін прывязаў да машыны шыну і катаў на ёй сябра, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«На інтэрнэт-праект сталічнай міліцыі «Перахоп» паступіла відэа ад карыстальнікаў, на якім відаць выпадак каля аквапарку «Лебядзіны». Аўтамабіль «БМВ» даволі жвава ездзіў па стаянцы, а да машыны была прымацаваная шына, на якой знаходзіўся чалавек», — распавялі ў ГУУС.
Супрацоўнікі ДАІ высветлілі асобу кіроўцы. Ім аказаўся 19-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Малады чалавек не раз прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.
У дачыненні да мінчука складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы — за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку і парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў. Хлопцу трэба будзе выплаціць штраф у памеры пяці базавых велічынь (1 БВ — 210 тысяч рублёў)