– Рыбачыў я на Вілейскім вадасховішчы, калі раптам падзьмуў моцны вецер, – расказвае рыбак.

Рыбачыў Віктар ля месца Чыжэвічы. А парыў ветра аднёс яго разам з палаткай, акулярамі, рыбацкімі снасцямі і тэрмасам аж да Касуцкага моста.

– Гнала мяне па лёдзе недзе кіламетр. Проста каціўся па лёдзе, не было за што зачапіцца. Толькі праз кіламетр, калі на лёдзе з’явіўся сняжок, я змог легчы і ўтрымацца ад ветру.

А вось палатку і ўсю маёмасць вецер пагнаў да лесу.

– А самае крыўднае, што ўжо налавіў кілаграмы тры рыбы, якая таксама пераўтварылася ў «лятучую». Паляцела разам з палаткай.

Віктар Уладзіміравіч вельмі просіць таго, хто бачыў палатку-падарожніцу, вярнуць яе гаспадару.

Калі вы знайшлі палатку, ці тэрмас, ці акуляры паблізу Вілейскага вадасховішча — паведамце ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты». З гаспадара ў знак падзякі — вялікая рыбіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?