Міністэрства замежных спраў РФ выступіла з чарговай порцыяй абвінавачванняў у спробах перагледзець гісторыю другой сусветнай вайны, на гэты раз — у дачыненні да Румыніі.

Адпаведны каментар афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыі Захаравай размешчаны на сайце ведамства.

Прычынай незадаволенасці МЗС РФ сталі «вельмі сціплыя» мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту, арганізаваныя ў Бухарэсце.

Расійскія дыпламаты адзначаюць, што яны «суправаджаліся правядзеннем афарбаванай ў адкрыта антысавецкія і антырасейскія тоны рэзананснай выставы, прысвечанай дэпартацыі трансільванскіх немцаў у СССР у 1945 годзе. Галоўны акцэнт быў зроблены на асуджэнні «жорсткіх, бесчалавечных» дзеянняў «савецкіх акупацыйных войскаў» у дачыненні да бязвінных немцаў».

«Каму, як не цяперашняму прэзідэнту Румыніі — этнічнаму немцу Яханісу, ведаць гэтыя старонкі нядаўняга мінулага сваёй краіны», — іранізуе Захарава.

«І яшчэ. У дні гадавіны капітуляцыі гітлераўцаў пад Сталінградам мы добра памятаем, на чыім баку ваявала румынская армія», — завяршаецца афіцыйны каментар МЗС РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0