Паводле апошніх дадзеных, сем чалавек загінулі і 155 атрымалі траўмы ў выніку землятрусу на поўдні Тайваня раніцай у суботу.

Сярод загінулых — 10-гадовае дзіця, перадае Асашыэйтэд прэс.

У адным з буйных гарадоў Тайваня, Тайнань, дзе жывуць каля двух мільёнаў чалавек, абрынуліся некалькі будынкаў, іншыя небяспечна нахіліліся.

Звыш за 220 чалавек ратавальнікі дасталі жывымі з-пад абломкаў.

Агенцтва Рэйтэр са спасылкай на пажарную службу горада паведамляе, што з руінаў 17-павярховага жылога дома былі выратаваныя 123 чалавекі, пры тым, што ў ім пражывалі агулам каля 240 чалавек.

Паводле дадзеных Франс прэс, ратавальнікам удалося дастаць 30 чалавек з-пад абломкаў іншага, сяміпавярховага, дома.

AP

AP

Землятрус адбыўся каля чатырох раніцы па мясцовым часе, калі большасць людзей знаходзіліся дома. За першым штуршком былі яшчэ пяць. Магнітуда склала 6,4.

Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 10 км, што параўнальна няшмат, а значыць, наступствы ўдару стыхіі маглі быць і больш цяжкімі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?