Жыхар правінцыі Лацыё на захадзе Італіі падаў у суд на сваю жонку з-за яе няздольнасці добра гатаваць і падтрымліваць чысціню ў доме. Жанчыну абвінавацілі ў жорсткасці да ўласнай сям'і, паведамляе The Local.
40-гадовая італьянка, імя якой не паведамляецца, можа быць асуджаная на тэрмін да шасці гадоў. Яе 47-гадовы муж заявіў, што ўжо больш за два гады пакутуе ад няздольнасці жонкі спраўляцца з хатнімі справамі.
Па словах італьянца, яго выганялі са шлюбнай спальні і ён быў «вымушаны жыць у антысанітарных умовах». Ён дадаў, што прадукты, якія ён купляе, даводзіцца выкідваць, бо жонка іх псуе.
0
0
0
0
0
0