Наста і Зміцер Дашкевічы ўжо 8 месяцаў чакаюць другое дзіця. Інфармацыя пра гэта старанна хавалася імі, але на сяброўскай «Вечарыне адкрыцця» 6 лютага ў суботу яны амаль афіцыйна абвесцілі пра гэта. Пол другога дзіцяці ў сям'і Дашкевічаў «паведамляў» торт. 

Для сяброўскай «Вечарыны адкрыцця» быў падрыхтаваны спецыяльны торт, разрэзаўшы які, па колеры начынкі можна здагадацца, які пол у дзіцяці. На сустрэчу Дашкевічы запрасілі самых блізкіх сяброў.

Гэтая традыцыя з'явілася не так даўно ў ЗША, але ўжо дастаткова добра прыжылася. Лекар, які робіць УГД, не паведамляе пол дзіцяці будучым бацькам, а піша яго на паперцы і запячатвае ў канверт. Будучыя бацькі аддаюць яго пекару, які павінен спячы торт.

У прызначаны дзень сябры і сваякі збіраюцца на свята, якое называецца «Gender reveal party» (Вечарына адкрыцця пола), дзе ўрачыста разразаюць торт. Калі начынка торта ружовая, будзе дзяўчынка. Калі блакітная — хлопчык.

У Дашкевічаў начынка была блакітнай.

Нарадзіць Наста Дашкевіч мае ў пачатку сакавіка.

Як вам такая традыцыя аб'яўлення полу, чытачы?

Наста і экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 года, а ўрачыста пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?