У Арэнбургскай вобласці (Расія) разбіўся самалёт Ан-2, тры чалавекі загінулі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Самалёт Ан-2 выконваў планавы аблёт трубаправода Салават-Орск. Самалёт знік на тэрыторыі Арэнбургскай вобласці. Як адзначаецца, бачнасць была моцна абмежаваная, складала каля 100 м. Сувязь з экіпажам была страчаная.
На борце лайнера, які вылецеў з Башкірыі, знаходзіліся тры чалавекі, у тым ліку супрацоўнік «Транснафты».
Пазней з'явілася паведамленне пра знаходжанне абломкаў самалёта. Арганізаваная праверка з прыцягненнем транспартнай пракуратуры.