Міністэрства фінансаў Расіі можа пачаць расходаваць рэзервы пры захаванні цаны на нафту ў 30 даляраў за бараль.

Пра гэта журналістам у суботу паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў, перадае ТАСС.

«Мы, вядома, не чараўнікі. Безумоўна, калі цана на нафту захаваецца ў 30 даляраў, магчыма, нам прыйдзецца звярнуцца па рэзервы. Але мы ставім сабе задачу мінімізаваць такія рашэнні», — сказаў Сілуанаў ў адказ на пытанне, ці па-ранейшаму стаіць задача не выдаткоўваць сродкі Рэзервовага фонду.

Паводле дадзеных Мінфіна, Рэзервовы фонд на 1 лютага 2016 года склаў 3,737 трлн, ФНБ — 5,349 трлн. У валютным эквіваленце аб'ём фондаў на 1 лютага складае 49,72 млрд даляраў і 71,15 млрд даляраў адпаведна.

Бюджэт-2016 звярстаны зыходзячы з цаны на нафту маркі Urals у 50 даляраў за бараль, пры гэтым да цяперашняга часу кошты на нафту гэтай маркі апусціліся ніжэй за 35 даляраў.

Аб'ём Рэзервовага фонду РФ за 2015 год знізіўся ў рублях на 26,5%, да 3,64 трыльёна рублёў, а ў далярах — на 43,2%, да 49,95 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0