У Бразіліі стартаваў знакаміты карнавал у Рыа-дэ-Жанейра.

Паводле традыцыі, у першы дзень мэр Рыа-дэ-Жанейра перадаў сімвалічны ключ ад горада гаспадару свята каралю Момо. Штогод на гэтую ролю выбіраюць мажнага і высокага мужчыну. На цырымоніі яго суправаджала каралева карнавала з першай і другой прынцэсамі. Першых лэдзі карнавала таксама выбіралі спецыяльным галасаваннем, паведамляе Deutsche Welle.

Карнавал працягнецца да 9 лютага, а апагей фестывалю чакаецца сёння, 7 лютага.

Варта адзначыць, што ў шматлікіх гарадах Бразіліі адменены або значна скарочаныя карнавалы ў сувязі са складанай эканамічнай сітуацыяй у краіне. Не будзе карнавала ў Порту-Ферэйра, Масару, Лаўрас-ду-Сул.

Перад стартам карнавала спецыялісты правялі дэзінфекцыю многіх прылеглых будынкаў да сцэны з-за ліхаманкі Зіка, якую падхапілі звыш 1,5 млн людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0