Сірыйскія ісламісты, якія змагаюцца супраць сіл рэжыму Башара Асада, апублікавалі як сцвярджаюць, відэа гібелі расійскіх афіцэраў у сірыйскім пасёлку Сахель.

Назва роліка з арабскага перакладаецца як «Паўночны аддзел: ракета Таў забівае лідараў расійскай агрэсіі ў Сахель».

TOW (Tube-launched Optically-tracked Wire-guided) - амерыканскі цяжкі супрацьтанкавы ракетны комплекс (ПТРК).

На кадрах відаць, як адзін з паўстанцаў страляе ракетай у будынак, на даху якога стаіць група людзей у вайсковай форме.

Нагадаем, 4 лютага агенцтва Анадолу са спасылкай на крыніцы ў сірыйскай апазіцыі паведаміла, што ў сірыйскім раёне Туркмандагы на мяжы з Турцыяй забітыя чатыры расейскія генералы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0