Ад 11 лютага беларускі незалежны тэлеканал «Белсат» змяняе частату вяшчання. Ніжэй — інструкцыя, як настроіць новую.

Спадарожнік вяшчання – «Astra 4A» – не мяняецца. Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары?

Нічога складанага!

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу. Чаму б не кнопкy «1»?:)

Прыемнага прагляду!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?